Reform.news

Інстаграм-акаунт беларускай музыкі Светы Бень прызнаны «экстрэмісцкімі» матэрыяламі

Reform.news · 26 ноября 2024, 15:56

https://reform.news/instagram-akaunt-belaruskaj-muzyki-svety-ben-pryznany-jekstrjemisckimi-matjeryjalami/

Рашэннем суда Баранавічскага раёна і горада Баранавічы ад 21 лістапада 2024 года акаўнт беларускай музыкі і спявачкі Светы Бень у Інстаграме — «sveta.ben» — быў унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Удзельніца і лідарка вядомых праектаў — «Серебряная свадьба», WTBSK ды іншых — звярнулася з просьбай да сваіх прыхільнікаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ці ездзяць у Беларусь, адпісацца ад яе старонкі ў Instagram.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий