Вечар светлай памяці і пашаны пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі з нагоды Ночы (не)расстраляных паэтаў
Reform.news · 26 октября 2024, 13:36
https://reform.news/vechar-svetlaj-pamjaci-i-pashany-projdze-muzei-volnaj-belarusi-z-nagody-nochy-ne-rastraljanyh-pajeta/29 кастрычніка Музей Вольнай Беларусі запрашае ўсіх, хто хоча пачытаць свае любімыя творы (не)расстраляных паэтаў. Альбо проста, закруціўшыся ў плед, паслухаць пяшчотную плынь беларускай паэзіі, змяніць тлумлівы бег сучаснага жыцця на пошчак вершаў і прыязнае плячо побач.
Будзе ўтульная атмасфэра, цёплы глінтвейн і зорнае неба над галавой.
Цёплым сяброўскім колам мы збяромся, каб пачытаць вершы тых, у каго гэты голас быў адабраны. Голас вершам дадуць прафесійныя акторы, перфарматары, грамадскія дзеячы, а таксама гледачы.
Вершы будуць гучаць у суправаджэнні кампазітара і выканаўцы Іллі Семашкевіча.
У праграме: вершы, глінтвейн (0°), жывы гук і зорнае неба.
Мы зробімся іхнімі галасамі, мы будзем іхнімі слухачамі.
Дата: 29 кастрычніка
Час: 19:00.
Месца: Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11; Warszawa).
Уваход вольны
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
