Reform.news

Падчас тыдня салідарнасці для дапамогі Ніне Маргаевай на рахунак Беларускай Рады Культуры паступіла каля трох тысяч еўра. Збор працягваецца да панядзелка

Reform.news · 4 октября 2024, 17:10

https://reform.news/padchas-tydnja-salidarnasci-dlja-dapamogi-nine-margaevaj-na-rahunak-belaruskaj-rady-kultury-pastupila-kalja-troh-tysjach-e-ra-zbor-pracjagvaecca-da-panjadzelka/

У панядзелак, 30 верасня, Беларуская Рада культуры абвясціла Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. Данаты, пералічаныя на рахунак Рады культуры, перададуць Ніне для пакрыцця выдаткаў на лячэнне і апеку.

Сёння Рада культуры паведаміла, што сабрана каля трох тысяч еўра. Збор сродкаў працягнецца да панядзелка.

Нагадаем, што мастачка Ніна Маргаева, якая вымушаная была пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі, зараз знаходзіцца ў Польшчы. У студзені 2023 года ў яе дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС), што прывяло да значнага пагаршэння фізічнага стану. Ніне патрэбна пастаянная дапамога апекуна, што спараджае новыя выдаткі.

Дапамагчы мастачцы можна тут.

Реклама

Добавить комментарий