Памерла акторка і рэжысёрка Галіна Дзягілева
Reform.news · 12 сентября 2024, 14:12
https://reform.news/pamerla-aktorka-i-rjezhysjorka-galina-dzjagileva/Актрыса памерла 12 верасня. Пра гэта ў сацыяльных сетках напісалі яе сябры, піша «Люстэрка».
Драматычная артыстка, рэжысёрка, дырэктарка, мастацкая кіраўніца паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч» Галіна Аляксееўна Дзягілева нарадзілася 23 красавіка 1947 года ў ваенным гарадку Баравая пад Мінскам. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працавала ў тэатры Коласа ў Віцебску, дзе сыграла больш за 50 роляў.
Ужо ў Мінскў ў 1989 годзе заснавала Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч» пры Белдзяржфілармоніі. Тэатр паспяхова выступаў на беларускіх і замежных фестывалях тэатральнага і музычнага мастацтва.
У 2023 годзе сышла на пенсію. Аднак ужо з верасні 2022 года, як улады прыпынілі працу Чырвонага касцёла, у якім знаходзілася свая тэатральная зала для «Зніча», спектакляў больш не праводзілася.
Развітанне з Галінай Дзягілевай адбудзецца заўтра, 13 верасня, аб 11 гадзіне ў крэматорыі на сталічных Паўночных могілках.
