Reform.news

У Беластоку адкрываецца беларуская канцэртная пляцоўка

Reform.news · 30 августа 2024, 16:04

https://reform.news/u-belastoku-adkryvaecca-belaruskaja-kancjernaja-pljaco-ka/

Аб’яднанне беларускіх музыкантаў у вымушанай эміграцыі Białystok Music Club абвясціла пра адкрыццё ўласнай канцэртнай пляцоўкі.

Białystok Music Club працуе ў горадзе ўжо год і мае ўласную студыю, дзе музыкі рэпетуюць і запісваюцца на супольным абсталяванні. Сярод рэзідэнтаў клуба — Кацярына Ваданосава, гурт Kurwadziki, гарадзенец Антон «Бізон» Шаранкевіч, Улад «Дзядзенька» Бернат з «Дзецюкоў» і іншыя. Прайшоў шэраг канцэртаў.

А цяпер у беларускіх музыкаў у цэнтры горада з’явіўся свой уласны клуб з сапраўднай сцэнай, добрым гукам і святлом, барам, танцпляцам.

Адкрыццё беларускага Białystok Music Club адбудзецца ў суботу, 31 жніўня. Поўную ўдасканаленую электрычную праграму зайграе Кацярына Ваданосава з бэндам, на свята завітае і адмысловы госць — гурт Naviband.

Пасля канцэрта плануецца афтапаці да раніцы.

Квіткі на падзею тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий