Reform.news

Друкаваны жаночы індзі-часопіс FIHURY адкрывае перадзамову на выданне другога нумару

Reform.news · 9 августа 2024, 13:38

https://reform.news/drukavany-zhanochy-indzi-chasopis-fihury-adkryvae-peradzamovu-na-vydanne-drugoga-numaru/

Праект пра жаночае пісьмо на мяжы мастацкага, дакументальнага і публіцыстычнага «Фігуры» выпускае другі нумар папяровага часопіса FIHURY.

FIHURY задумваліся як друкаванае індзі-выданне, што выходзіць рэгулярна і публікуе маладую, немэйнстрымную, часта непрычасаную беларускую літаратуру. Створаную дзесьці на мяжы мастацкага і дакументальнага — і, вядома, жанчынамі.

«Але з 2020, калі праект паўстаў, шмат якія задумы даводзілася адаптоўваць пад шалёную рэчаіснасць, таму мы змянілі фокус на анлайн-працу і афлайн-сустрэчы, — пішуць стваральнікі. — Але, па шчырасці, моцна чакалі вяртання да першаснага бачання. І вось — нарэшце.

Мы ўжо падрыхтавалі да публікацыі адно інтэрв’ю і два мастацкія тэксты, яшчэ два чакаюць сваёй чаргі. Гэтым разам зін будзе напраўду зінам — невялічкім часопісам на скобах памерам 30-40 старонак. Атрымаць яго з друку мы плануем да канца верасня».

Дапамагчы часопісу і зрабіць перадзамову можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама

Добавить комментарий