Reform.news

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне чатырох найважнейшых зборнікаў Борхеса

Reform.news · 25 июня 2024, 18:30

https://reform.news/vydavectva-janushkevich-atrymala-pravy-na-vydanne-chatyroh-najvazhnejnyh-zbornika-borhesa/

Выдавецтва «Янушкевіч» збіраецца выдаць чатыры найважнейшыя зборнікі твораў знакамітага аргенцінскага пісьменніка, майстра інтэлектуальнай літаратуры XX стагоддзя Хорхе Луіса Борхеса, — паведамляе выдавецтва ў сацсетках.

Гэта «Фікцыі», «Алеф», «Паведамленне Броўдзі» і «Кніга пяску».

Перакладаць іх на беларускую мову будзе Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана. Меркаваны год выдання — 2025-ты.

Реклама