Не стала беларускага мастака і музыканта Васіля Пачыцкага
Reform.news · 7 мая 2024, 13:24
https://reform.news/ne-stala-belaruskaga-mastaka-i-muzykanta-vasilja-pachyckaga/Інфармацыю пра смерць мастака і музыканта Васіля Пачыцкага паведамілі «Еўрарадыё» яго сябры.
Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы і там жа пачаў маляваць, скончыўшы мясцовую мастацкую школу. Яго працы выстаўляліся ў розных кутках свету — ад Масквы да Нью-Ёрка.

Васіль Пачыцкі вядомы як аўтар карыкатур з зайцамі ў «БелГазеце», з якой супрацоўнічаў каля 10 гадоў.

Быў ілюстратарам для кніг і музычных альбомаў. З’яўляўся лідарам андэграўнднага музычнага гурта «Перабор».
Пачыцкаму было 57 гадоў.
