У публічнай бібліятэцы Гданьска з’явілася палічка з беларускімі кнігамі — фотафакт
Reform.news · 9 апреля 2024, 12:42
https://reform.news/u-publichnaj-biblijatjecy-gdanska-z-javilasja-palichka-z-belaruskimi-knigami-fotafakt/У ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы Гданьска ўрачыста адкрылі беларускую кніжную палічку.
Падзею адзначылі адмысловым святам. За музычную частку адказваў беларускі дудар Яўген Барышнікаў, за літаратурную — філолаг і літаратурная аглядальніца Наста Карнацкая, стваральніца папулярных падкастаў «Белліт» і «Кніжная Шафа».

Арганізатар мерапрыемства Беларускае культурнае таварыства «Хатка».

«Filia Gdańska будзе і далей падтрымліваць беларускую супольнасць і такім чынам папулярызаваць беларускую літаратуру на Памор’і», — пішуць прадстаўнікі бібліятэкі ў сацсетках.
Бібліятэка размешчана па адрасе: Гданьск, вуліца Мар’яцкая, 42 (Filia Gdańska).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
