Reform.news

У Варшаве адбудзецца Сharna Owca Fest

Reform.news · 4 апреля 2024, 23:14

https://reform.news/u-varshave-adbudzecca-sharna-owca-fest/

Сharna Owca Fest — канцэрт з удзелам чатырох гуртоў, якія цалкам могуць назваць сябе «чорнымі авечкамі» на беларускай незалежнай музычнай сцэне. Манерны Applepicker, панкаўскі і атмасферны višniovy tort, псіхадэлічны і краўтрокавы Syndrom samazvanca, і індзі-поп-панкаўскі Marasm arcadia.

Музыку новага пакалення беларусаў можна будзе паслухаць 6 красавіка ў Scena Chmielna.

«Красавіцкі вечар у Варшаве ў кампаніі яркіх асобаў мінскай сцэны – рэдка, але выключна прыемна», — анансуецца вялікая вечарына арганізатарамі.

Набыць квіткі на імпрэзу можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама