Reform.news

Стала вядома, што Раскамнагляд заблакаваў профіль беларускага музыкі AP$ENT з-за «матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю»

Reform.news · 1 апреля 2024, 10:58

https://reform.news/stala-vjadoma-shto-raskamnagljad-zablakava-profil-belaruskaga-muzyki-ap-ent-z-za-matjeryjala-nakiravanyh-na-djestabilizacyju/

Раскамнагляд абмежаваў на тэрыторыі Расіі доступ да старонкі беларускага музыкі AP$ENT «праз публікацыю матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расейскай Федэрацыі», паведамляе «Форбс».

Пра блакаванне профілю стала вядома 27 сакавіка. Прадстаўнік сэрвісу распавёў, што «Яндэкс музыка» атрымала ад Раскамнагляду патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста. Яны звярнуліся ў РКН і расійскую Генпракуратуру па тлумачэнні прычын.

Песня была запісаная Арсеніем Кісляком (AP$ENT) у 2022 годзе, пасля таго як жонку Арсенія прысудзілі да года абмежавання волі праз абразы Аляксандра Лукашэнкі ў каментарах у адным з Telegram-каналаў. Муж і жонка эмігравалі ў Грузію да выканання прысуду.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама