«Троіца» «замарожвае» свой акаўнт у сацсетках: «Навін адносна трыа больш няма!»
Reform.news · 28 февраля 2024, 23:19
https://reform.news/troica-zamarozhvae-svoj-akaunt-u-sacsetkah-navin-adnosna-trya-bolsh-njama/Этна-гурт «Троіца», які аб’явіў аб прыпыненні сваёй дзейнасці на нявызначаны тэрмін у 2022 годзе, на днях канстатаваў завяршэнне праекта. «Напэўна, больш старонка не будзе абнаўляцца, бо навін адносна трыа больш няма! Усім дзякуй! Слухайце нас, калі вам даспадобы! Бывайце…», — звярнуліся музыкі калектыву да сваіх слухачоў на афіцыйнай старонцы ў сацсетках.
Нагадаем, што Іван Кірчук, лідар этна-трыа, вырашыў пакінуць Facebook у пачатку студзеня 2024 года. Музыка пасля роспуску гурта выступаў у 2023 годзе сольна — з канцэртамі, монаспектаклямі, але апошняе яго запланаванае выступленне 12 студзеня 2024 года ў Чысцінскім сельскім доме культуры было адменена без тлумачэння прычын.
Можна падсумаваць, што музыканты страцілі надзею на аднаўленне сваёй дзейнасці і гурта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
