Reform.news

У Лідскім замку адкрылася інтэрактыўная зала «Цікавыя рэчы Сярэднявечча», дзе можна ўсё ці амаль усё чапаць рукамі

Reform.news · 25 февраля 2024, 13:51

https://reform.news/u-lidskim-zamku-adkrylasja-intjerakty-naja-zala-cikavyja-rjechy-sjarjednjavechcha-dze-mozhna-sjo-ci-amal-usjo-chapac-rukami/

Зала ў Лідскім замку, дзе экспанаты можна чапаць рукамі, адкрылася ў Лідскім замку.

Новая зала спачатку працавала ў тэставым рэжыме, але цяпер афіцыйна адкрыта для наведвальнікаў. Таксама тут плануюць праводзіць заняткі і майстар-класы для дзяцей і дарослых.

Зала «Цікавыя рэчы Сярэднявечча». Фота: vk.com/lixmuseum.

Зала падзелена на дзве часткі — мужчынскую і жаночую.

У жаночай — паказваюць прадметы рамёстваў, якімі займалася гаспадыня дома — кухоннае начынне, ткацтва, пляценне, шыццё.

Зала «Цікавыя рэчы Сярэднявечча». Фота: vk.com/lixmuseum.

На мужчынскай частцы размешчаны прадметы кавальства і дрэваапрацоўкі, а таксама — зброя.

Зала «Цікавыя рэчы Сярэднявечча». Фота: vk.com/lixmuseum.

Да 8 сакавіка запрацуе праект «Інтэрактыўная гардэробная Сярэднявечча». Можна будзе прымерыць старадаўнія ўборы, упрыгожанні і нават даспехі, якія прадаставіў для экспазіцыі мясцовы каваль.

Плануецца, што інтэрактыўная зала «Цікавыя рэчы Сярэднявечча» стане працаваць на пастаяннай аснове і з часам будзе папаўняцца новымі прадметамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама