У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава «Страсці па архітэктуры»
Reform.news · 23 февраля 2024, 14:41
https://reform.news/u-nacyjanalnym-cjentry-suchasnyh-mastactva-pracue-vystava-strasci-pa-arhitjektury/Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA запрашаюць наведаць новы выставачны праект «Страсці па архітэктуры».

Куратарка Дзіна Даніловіч выбудавала экспазіцыю ў сваім фірмовым стылі: задзейнічала столі і сцены, пагрузіла гледача ў шлях спазнання архітэктурных стыляў найперш праз эмоцыі і асаблівае адчуванне прасторы. Таму такая шырокая палітра ўздзеянняў на розныя пачуцці — матэрыялы, фактуры, колеры, гукі і нават пахі.

Аснову экспазіцыі склалі каля ста работ сучасных беларускіх аўтараў, а таксама творы мастакоў з фонду Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Лагічным завяршэннем праекта стаў імерсіўны фільм «Свет вачыма Гаўдзі». Архітэктурныя шэдэўры, сярод якіх і знакамітая Sagrada Familia, раскрываюцца па-новаму дзякуючы праецыраванню фільма на сцены і падлогу мультымедыйнай залы.

Падчас працы выставы абяцаюць тэматычныя квэсты і ўнікальныя фотазоны.

Выстава працуе ў будынку Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па праспекце Незалежнасці, 47 да 28 красавіка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
