Reform.news

Гісторык Мікола Волкаў на лекцыі ў Беластоку раскажа пра творы мастацтва на ваенную тэму часоў Вялікага Княства Літоўскага

Reform.news · 7 января 2024, 13:41

https://reform.news/gistoryk-mikola-volka-na-lekcyi-belastoku-raskazha-pra-tvory-mastactva-na-vaennuju-tjemu-chaso-vjalikaga-knjastva-lito-skaga/

На лекцыі «Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стагоддзях» гісторык Мікола Волкаў раскажа пра ўвасобленне бітваў Вялікага Княства Літоўскага ў творах мастацтва.

Здабыццё перамогі ў бітве было толькі часткай поспеху. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага важным элементам ваеннай перамогі было яе ўслаўленне. Адным з элементаў гэтай практыкі была баталістыка – жанр жывапісу, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця.

Нягледзячы на невялікую колькасць захаваных карцін гэты жанр быў дастаткова развіты на нашых землях, а адлюстраванні ваенных падзей XVI–XVIII стагоддзяў адкрываюць для нас яскравыя вобразы мінулага.

Дата: 9 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego, 6A), Беласток

Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама