Reform.news

Адукацыйны праект «Васьміног» шукае каманду для стварэння відэаролікаў пра сучасную беларускую культуру

Reform.news · 4 января 2024, 13:18

https://reform.news/adukacyjny-praekt-vasminog-shukae-kamandu-dlja-stvarjennja-vidjearolika-pra-suchasnuju-belaruskuju-kulturu/

Адукацыйны праект «Васьміног» шукае падрадчыка для стварэння відэаролікаў пра сучасную беларускую культуру.

Трэба распрацаваць і зняць серыю з 15 адукацыйна-забаўляльных відэа (па 10-15 хвілін кожнае) пра здабыткі сучаснай беларускай культуры. Удзельнікамі міні-лекцый могуць стаць паважаныя асобы, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам.

Відэаролікі прызначаны для падлеткаў-беларусаў 15-18 гадоў і сем’яў у эміграцыі, зацікаўленых ў захаванні беларускай ідэнтычнасці.

Заяўкі прымаюцца да 20.01.2024 (уключна).

Арганізатары чакаюць наступныя дакументы:

  1. Канцэпцыя відэаролікаў (кароткае апісанне ідэй да 15 серый);
  2. Каштарыс;
  3. CV выканаўцаў.

Прапановы трэба дасылаць на электронны адрас [email protected]

Падрабязней на сайце «Васьмінога».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама