Да Калядаў хор беларускіх дзяцей у Варшаве запісаў песню «Ціхая ноч» — відэа
Reform.news · 25 декабря 2023, 21:34
https://reform.news/da-kaljada-hor-belaruskih-dzjacej-u-varshave-zapisa-pesnju-cihaja-noch-vidjea/У сеціве з’явілася прыгожае відэа, у якім жаночы ансамбль і хор дзяцей з Беларусі выконвае ў варшаўскім храме славутую калядную песню «Ціхая ноч».
«Няхай гэтая цудоўная песня, выкананая жаночым вакальным ансамблем і старэйшай групай хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага, стане сапраўдным падарункам нам усім на Каляды. Няхай яна нагадвае нам аб значнасці гэтага свята і прыносіць у нашы дамы радасць, саграваючы нашы сэрцы», — адзначаецца ў апісанні да відэа.
Дырыжор — Дар’я Дзятко.
Апрацоўка песні — Кацярына Мадатова.
На піяніна грае Наталля Шчэрба.
Гэта ўжо трэці ролік, запісаны з удзелам хору беларускіх дзяцей у Варшаве.
