Reform.news

Творы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў удзельнічаюць у дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Reform.news · 3 декабря 2023, 13:57

https://reform.news/tvory-belaruskih-i-krainskih-mastako-udzelnichajuc-u-dabrachynnym-a-kcyjone-belastoku/

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў з відамі Беластока выстаўлены ў гандлёвай галерэі «Альфа», піша «Радыё Ўнэт».

Аўтары гэтых твораў распавядаюць аб горадзе, дзе яны цяпер жывуць, ратуючыся ад вайны альбо палітычнага пераследу.

Выстава — дабрачынная, грошы ад купленых карцін пойдуць на патрэбы ўцекачоў. Яна стала заключным акордам акцыі, якая распачалася ў Беластоку напачатку верасня. Тады праходзіў плэнер з удзелам 13 мастакоў пад назвай «Беласток. Тут жыву», арганізаваны мясцовым фондам «Акно на Усход». Цяпер удзельнікі пленэра выставілі на суд гледачоў і пакупнікоў па адной сваёй працы. Але ўсяго іх 14, бо адну, якая называецца «Беластоцкі луг» малявалі ўсё жадаючыя. Сярод 13 мастакоў 11 — з Беларусі і двое з Украіны.

«Мы арганізавалі гэтую выставу, каб жыхары Беластока змаглі ўбачыць свой горад вачыма іншаземцаў, якія жывуць тут, і каб мастакі маглі падзяліцца сваімі эмоцыямі і распавесці, як адчуваюць сябе ў сваім новым доме», — заявіў, адкрываючы выставу, кіраўнік фонду «Акно на Усход» Павел Міцкевіч. Ён таксама падкрэсліў, што жадаючыя набыць карціны могуць звязацца з арганізатарамі, а атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку падапечных «Акна на Усход».

Выстава працягнецца да 20 снежня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама