Reform.news

На міжнародным фестывалі ў Быдгашчы Купалаўцы пакажуць «Камедыю Юдзіфі»

Reform.news · 29 ноября 2023, 16:37

https://reform.news/na-mizhnarodnym-festyvali-bydgashchy-kupala-cy-pakazhuc-kamedyju-judzifi/

Заўтра, 30 лістапада, у Быдгашчы, у межах Festiwal sytuacje-relacje Купалаўцы паказваюць  «Камедыю Юдзіфі» – новую інтэрпрэтацыю біблейскай гісторыі, створаную паводле п’есы Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў.

Гэты спектакль— плён сумеснай творчасці Купалаўцаў і Teatr Nettheatre, яго прэм’ера адбылася ў Любліне, а летам ў рамках фестываля Inexkult спектакль прыехаў у Варшаву.

Рэжысёр — Павел Пасіні.

Ролі выконваюць: Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева.

Спекталь ідзе на беларускай мове.

Квіткі на “Камедыю Юдзіфі” можна замовіць па электроннай пошце: [email protected].

Дата: 30 лістапада
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Teatr Polski, Aleje Adama Mickiewicza 2, Быдгашч

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама