Беларускі куратар Дзмітрый Салодкі запускае вялікі цыкл анлайн-сустрэч, на якіх прачытае лекцыі пра мастацтва
Reform.news · 19 ноября 2023, 16:04
https://reform.news/belaruski-kuratar-dzmitryj-salodki-zapuskae-vjaliki-cykl-anlajn-sustrjech-na-jakih-prachytae-lekcyi-pra-mastactva/З 21 лістапада Дзмітрый Салодкі на працягу некалькіх месяцаў падчас вялікага цыкла анлайн-сустрэч будзе чытаць самыя запатрабаваныя лекцыі па выяўленчым мастацтве.
Запланавана 15 лекцый. Праходзіць яны будуць на платформе ZOOM некалькі разоў на месяц.
Тэмы прысвечаныя сусветнаму і беларускаму мастацтву, ролі мастацтва ў нашым жыцці.
Лекцыі бясплатныя і не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі.
Усе запрашэнні і спасылкі на лекцыі, анонсы, дадатковую літаратуру і відэа мастацтвазнаўца будзе публікаваць у адмыслова створаным тэлеграм-канале — Salodki ART.
Тэма першай лекцыі — «Жаночы род». На прыкладзе твораў беларускага мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея даследчык паразважае пра беларускую жаночую вобразнасць у яе архетыпічным і міфапаэтычным прачытанні.
Спасылка на лекцыю будзе апублікаваная ў дзень яе правядзення — 21 лістапада.
Нагадаем, што Дзмітрый Салодкі быў куратарам даследчых праектаў у Нацыянальным мастацкім музеі, такіх як «Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада», «Чаму ты мяне пакінуў?», «Жаночы род». З 2023 года жыве ў Польшчы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
