Reform.news

Сёння і заўтра адбудзецца першая частка анлайн-PRADMOVA

Reform.news · 21 октября 2023, 13:14

https://reform.news/sjonnja-i-za-tra-adbudzecca-pershaja-chastka-anlajn-pradmova/

21 і 22 кастрычніка адбудзецца першая частка анлайн-PRADMOVA — для беларусаў і беларусак у любой кропцы зямной кулі.

Сёння паразважаюць пра дэкаланіяльнае пісьмо, абмяркуюць паэму «Песня пра зубра».

Адбудуцца гутаркі з гісторыкам Захарам Шыбекам і пісьменніцай Таццянай Заміроўскай.

А напрыканцы — анонс новай серыі перакладной паэзіі «Вершы на асфальце».

Усе трансляцыі 21 кастрычніка будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Час мерапрыемстваў — GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама