Кніга вершаў Юліі Цімафеевай трапіла ў кароткі спіс паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката
Reform.news · 25 августа 2023, 13:20
https://reform.news/kniga-versha-julii-cimafeevaj-trapila-karotki-spis-pajetychnaj-prjemii-djerjeka-uolkata/Зборнік «Motherfield» Юліі Цімафеевай, які выйшаў у ЗША ў перакладзе Вальжыны Морт і Ханіфа Абдуракіба, трапіў у кароткі спіс паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката.
Выдавец кнігі — Deep Vellum Publishing.
Зборнік вершаў адкрываецца дзённікам паэткі, у якім апісваецца хроніка гвалту, што разгортваецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Штогадовая прэмія Дэрэка Уолката ў галіне паэзіі прысуджаецца кнізе вершаў паэта, які не з’яўляецца грамадзянінам ЗША, апублікаванай на англійскай мове або ў перакладзе на англійскую мову ў папярэднім каляндарным годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
