Дарослыя гульні на тэму ідэнтыфікацыі: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла настолку толькі для беларусаў
Reform.news · 10 июля 2023, 11:44
https://reform.news/daroslyja-gulni-na-tjemu-idjentyfikacyi-vydavectva-gutenberg-publisher-vypuscila-nastolku-tolki-dlja-belarusa/Выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла ў свет беларускую настолку «Я ніколі не», яна неўзабаве павінна з’явіцца ў Вільні, Варшаве, Уроцлаве.

Гэта амаль культуралагічны праект: 110 картак, 110 пытанняў, на кожнай — важная дэталь з жыцця большасці беларусаў.
Гульня прыдумана для дарослых для стварэння добрага настрою ў кампаніі.

Прэзентацыя гульні з удзелам аўтаркі запланавана на кракаўскім беларускім пікніку Letucień.

Заказы праз сайт ужо высылаюць па свеце.
Купіць гульню можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
