У дзень нараджэння Янкі Купалы журналісты прачыталі яго верш «Бацькаўшчына» на розных мовах
Reform.news · 7 июля 2023, 10:46
https://reform.news/u-dzen-naradzhjennja-janki-kupaly-zhurnalisty-prachytali-jago-versh-backa-shchyna-na-roznyh-movah/Да дня нараджэння Янкі Купалы, які адзначаецца сёння, 7 ліпеня, журналісты DW з розных краiн прачыталі яго верш «Бацькаўшчына» на 8 мовах — беларускай, украінскай, рускай, польскай, нямецкай, французскай, англiйскай і іспанскай.
У Беларусі ў гэты час праводзяцца традыцыйныя Купалаўскія дні ў паэтычна-этнаграфічным фармаце. Сёння ў парку імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да яго помніка з прадстаўнікамі праўладнага саюза пісьменнікаў, зладзяць выразнае чытанне яго вершаў у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы і паразгадваюць крыжаванку, а заўтра правядуць кірмаш рамёстваў у Вязынцы ў рамках мерапрыемства «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»
Нагадаем, што пра трагічны лёс Купалы і яго складаныя жыццёвыя выбары мы пісалі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
