Выдавецтва «Кнігазбор» — на фінішнай стадыі ліквідацыі, застаўся апошні шанц набыць кнігі
Reform.news · 28 июня 2023, 14:56
https://reform.news/vydavectva-knigazbor-na-finishnaj-stadyi-likvidacyi-zasta-sja-aposhni-shanec-nabyc-knigi/У студзені 2023 Генадзь Вінярскі паведаміў пра канчатковае спыненне працы вядомага прыватнага выдавецтва «Кнігазбор».
Цяпер стадыя ліквідацыі выдавецтва «Кнігазбор» пачала выходзіць на фінішную прамую, — піша сёння кіраўнік выдавецтва ў сацсетках: «Пачаў пакрысе забіраць з інтэрнэт-кнігарняў непрададзеныя кнігі. Замовіць іх яшчэ можна на knihi.by, kniganosha.by, tn.by!».
«Кнігазбор» — адно з апошніх недзяржаўных выдавецтваў у Беларусі.
За 27 гадоў яно выдала каля 3 тысяч найменняў кніг.
Ліцэнзію «Кнігазбора» прыпынялі двойчы, апошні раз — з 22 снежня 2022 года — на месяц.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
