У Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе музыкантаў — Аляксея Запасніка і Арцёма Новікава
Reform.news · 9 июня 2023, 12:16
https://reform.news/u-navapolacku-zatrymali-vjadomyh-u-goradze-muzykanta-aljakseja-zapasnika-i-arcjoma-novikava/Напярэдадні фестывалю Інды-поп у Наваполацку адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава, піша «Вясна».
Папярэдне вядома, што затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле пакаралі музыкантаў, пакуль невядома.
«Вясна» таксама паведамляе, шта пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыкант — барабаншчык гурта «Паранойя долс» Дзмітрый Шалак.
