Ва Украіне апынуўся пад вадой дом-музей інсітнай мастачкі Паліны Райко
Reform.news · 8 июня 2023, 11:40
https://reform.news/va-ukraine-apynu-sja-pad-vadoj-dom-muzej-insitnaj-mastachki-paliny-rajko/Дом-музей мастачкі Паліны Райко, размешчаны ў горадзе Алёшкі, апынуўся пад вадой.
Пра гэта на Facebook паведаміў прадстаўнік Херсонскага абласнога дабрачыннага фонду імя Паліны Райко мастак Сямён Храмцоў.
Паліна Райко пачала маляваць у 69 гадоў, пачаўшы з выявы белага голуба на брамцы.
За некалькі гадоў яна запоўніла малюнкамі ўсе паверхні сваёй хаты, а таксама магілы сваякоў на могілках.

Дзеля захавання спадчыны інсітнай творцы ў 2008 годзе мастак Вячаслаў Машніцкі стварыў Херсонскі абласны дабрачынны фонд імя Паліны Райко. Да поўнамаштабнага ўварвання ў яе доме праходзілі фестывалі, рэзідэнцыі, здымкі фільмаў.

Цяпер Алёшкі акупаваныя войскамі РФ. Падчас акупацыі Херсоншчыны Вячаслаў Машніцкі знік без вестак.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
