Reform.news

Напярэдадні 90-гадовага юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы ладзяць паэтычны флэш-моб

Reform.news · 2 июня 2023, 12:50

https://reform.news/napjarjedadni-90-gadovaga-jubileju-sajuza-belaruskih-pismennika-tvorcy-ladzjac-pajetychny-fljesh-mob/

Саюз беларускіх пісьменнікаў быў ліквідаваны рашэннем суда ў кастрычніку 2021 года.

Напярэдадні 90-гадовага юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету чытаюць вершы паэтаў розных часоў і такім чынам ствараюць паэтычную відэахрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе».

Відэаролікі флэш-моба будуць выходзіць двойчы на тыдзень на ютуб-канале Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Флэш-моб стартуе ў Нью-Ёрку. У першым відэа верш Янкі Купалы «Прарок» чытае Сяржук Сокалаў-Воюш.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама