Reform.news

Выйшаў 200-ты выпуск «Літаратурнай Беларусі»

Reform.news · 1 мая 2023, 12:38

https://reform.news/vyjsha-200-y-vypusk-litaraturnaj-belarusi/

№ 4 за красавік 2023 года стаў 200-м выпускам культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь».

«За 16 гадоў (першы «навачасны» нумар «ЛБ» з’явіўся на Купалле 2007-га) былі тысячы публікацый апавяданняў, паэтычных нізак, урыўкаў з аповесцяў і раманаў, крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў, мастацкіх перакладаў, гумарэсак, эсэістычных і публіцыстычных тэкстаў сотняў аўтараў і аўтарак — класікаў і пачаткоўцаў…», — паведамляюць у юбілейным выданні «ЛБ».

З новымі электроннымі нумарамі «Літаратурнай Беларусі», а таксама з яе мінулагоднімі выданнямі можна пазнаёміцца на інтэрнэт-рэсурсе kamunikat.org.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама