Reform.news

Затрымалі Кацярыну Шуст, прадпрымальніцу, якая хацела адкрыць беларускамоўную краму для дзяцей

Reform.news · 17 марта 2023, 14:18

https://reform.news/zatrymali-kacjarynu-shust-pradprymalnicu-jakaja-hacela-adkryc-belaruskamo-nuju-kramu-dlja-dzjacej/

З гродзенскай актывісткай Кацярынай Шуст выйшла «пакаяльнае відэа» на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

На «пакаяльным відэа» прадпрымальніца «прызнаецца» ў тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Праваабаронцы «Вясны» звяртаюць увагу на тое, што на відэа Кацярына Шуст размаўляе на беларускай мове. Раней былыя вязні распавядалі, што сілавікі не дазвалялі запісваць «пакаяльныя відэа» па-беларуску.

Кацярына Шуст вядомая сваёй дзейнасцю ў абароне беларускай мовы. Апошнім часам яна актыўна прасоўвала ў сеціве праект беларускамоўнай крамы для дзяцей.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама