Супраць спявачкі Аляксандры Захарык распачалі крымінальную справу
Reform.news · 13 февраля 2023, 12:49
https://reform.news/suprac-spjavachki-aljaksandry-zaharyk-raspachali-kryminalnuju-spravu/Спявачку Аляксандру Захарык перавялі ў СІЗА-1 — супраць яе распачалі крымінальную справу па «народным» артыкуле, паведамляе «Вясна».
Спявачцы інкрымінуюць арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Яе затрымалі 30 студзеня, дома прайшоў ператрус.
Аляксандра выступала з гуртом Apple Tea, працавала над уласным праектам ZAKHARIK, удзельнічала ў праекце «Голас» і адборах на «Еўрабачанне» ад Беларусі.
Падтрымаць спявачку: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Захарык Аляксандра Мікалаеўна.
Напісаць анлайн тут.
