Яшчэ адна «Шчучыншчына», цяпер пра Ваўкавыск
Reform.news · 1 февраля 2023, 13:11
https://reform.news/jashchje-adna-shchuchynshchyna-cjaper-pra-va-kavysk/Мы не змаглі прайсці міма, прабачце!
На Ютуб-канале ПАН УСЯЛЯН з’явілася парадыйная песня пра Ваўкавыск, якую ў каментах ужо назвалі неафіцыйным гімнам горада.
Афіцыйны гімн Ваўкавыска мы не чулі, але нешта падказвае, што гэты варыянт лепшы.
Аўтар кліпа — папулярны беларускі тыктокер Пан Усялян.
Кліп з’яўляецца пародыяй на песню Я. Еўдакімава «Фантазёр».
У каментах заклікаюць «падтрымаць беларускае» і радуюцца за мясцовую супольнасць: «Душэўна зроблена. Цяпер, як і Шчучын, Ваўкавыск стане больш знакамітым».
За два дні кліп набраў 114 тысяч праглядаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
