Лідар гурта «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд беларускай спявачцы Мэрыем Герасіменка
Reform.news · 25 января 2023, 19:31
https://reform.news/lidjer-gurta-okean-elzi-svjatasla-vakarchuk-prakamjentava-prysud-belaruskaj-spjavachcy-mjeryem-gerasimenka/Прысуд беларускай спявачцы Святаслаў Вакарчук пракаментаваў у эфіры телеканала «1+1».
Дзяўчына атрымала тры гады «хатняй хіміі» за выкананне хіта «Обійми».
«У дадзеным выпадку гэта тыповыя рэпрэсіўныя метады — патлумачыў Вакарчук. — Мне вельмі шкада гэту выдатную дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне. Жадаю ёй і ўсім астатнім, цалкам несправядліва асуджаным, або тым, хто чакае суда, — трываласці. Безумоўна, мы іх у гэтым падтрымліваем маральна, чым можам».
Музыка таксама звярнуў увагу на тое, што спачатку прычынай затрымання Герасіменка назвалі выкананне ёю песні на ўкраінскай мове, а потым заявілі, што прычынай стала тое, што артыстка данаціла на ўкраінскае войска.
«Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскаму войску — гэта парушэнне грамадскага парадку… Гэта зусім іншы свет, з якога, дзякуй Богу, мы, украінцы, выйшлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся. Мы цяпер плацім цану страшных ахвяр, каб не вярнуцца да гэтага страшнага жаху, у якім зараз знаходзяцца Беларусь і Расія», — сказаў лідар «Океана Ельзи».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
