Reform.news

Устаноўчы сход ініцыятывы «Інстытут беларускай кнігі» прайшоў у Варшаве

Reform.news · 23 января 2023, 12:22

https://reform.news/ustano-chy-shod-inicyjatyvy-instytut-belaruskaj-knigi-prajsho-u-varshave/

«Інстытут беларускай кнігі» створаны пры падтрымцы Беларускага ПЭНа, Аб’яднанага пераходнага кабінета і іншых структур як самастойная незалежная арганізацыя.

Плануецца зарэгістраваць новую грамадскую арганізацыю ў Польшчы.

Паводле сузаснавальніка ініцыятывы, філосафа Паўла Баркоўскага, пасля 2020 года як мінімум шэсць недзяржаўных выдавецтваў страцілі магчымасць працаваць у Беларусі ў выніку рэпрэсій з боку ўлад. Аднак частка з іх, напрыклад, выдавецтва «Янушкевіч», аднавіла дзейнасць за мяжой.

Мэтамі новай інстытуцыі з’яўляюцца: продаж беларускіх кніг і арганізацыя бібліятэк як за мяжой, так і ў Беларусі; дапамога ў пытаннях аўтарскіх правоў, у прыватнасці, на пераклады, а таксама — спрыянне выданню перакладаў беларускай літаратуры на замежныя мовы і ўдзелу выдаўцоў і літаратараў у міжнародных мерапрыемствах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама