Reform.news

Рэканструкцыю абраду «Тры Каралі» пакажуць у Музеі народнай архітэктуры і побыту

Reform.news · 6 января 2023, 11:45

https://reform.news/rjekanstrukcyju-abradu-try-karali-pakazhuc-u-muzei-narodnaj-arhitjektury-i-pobytu/

«Тры Каралі» – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.

8 студзеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы правядзе рэканструкцыю абраду «Тры Каралі».

Таксама чакаецца выступ гурта «Гасцінец», паказ лялечнага тэатра «Батлейка», беларускія танцы і гульні.

Святкаванне адбудзецца 8 студзеня з 13.00 да 14.00.

Реклама