У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва згадалі савецкія мары пра космас – фотафакт
Reform.news · 10 декабря 2022, 18:48
https://reform.news/u-nacyjanalnym-cjentry-suchasnaga-mastactva-zgadali-saveckija-mary-pra-kosmas-fotafakt/У аснове выставачнага праекта «Чакайце нас, зоркі!» – архіўныя фота- і відэаматэрыялы, плакаты савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій. У адной з залаў можна ўбачыць работы мастака СССР Андрэя Сакалова і касманаўта Аляксея Лявонава. Адзін з альбомаў іх творчага саюза – “Чакайце нас, зоркі!” – даў назву гэтай выставе.
Гэта выстава-пераасэнсаванне і выстава-інтэрпрэтацыя. З дапамогай інструментаў сучаснага мастацтва і дызайну куратарская група расследуе феномен захаплення нязведанымі касмічнымі прасторамі, загадкавымі і ўрэшце – паранармальнымі – з’явамі. Пра іх распавядае “чорная” зала экспазіцыі.







Выстава працягнецца да 29.01.2023.
