У паэткі Марыі Мартысевіч выходзіць зборнік вершаў «Водападзел»
Reform.news · 2 октября 2022, 13:34
https://reform.news/331813-u-pajetki-maryi-martysevich-vyjsha-zbornik-versha-vodapadzel/У Марыі Мартысевіч выходзіць чарговая кніга вершаў. Пра гэта паэтка паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Зборнік «Водападзел» змяшчае творы, напісаныя з 2006 па 2021 гады. «Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка», – паведамляецца ў анатацыі да кнігі.
Аўтограф-сесія адбудзецца 5 кастрычніка, 18:30-20:00 у Варшаве, у Беларускім моладзевым хабе (Plac Konstytucji, 6).
У кнізе крыху больш за 100 вершаў. Наклад крыху меншы за 300 асобнікаў. Кніга друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі.
