«Луч» выпусціў асаблівую калекцыю, прысвечаную ўнікальнасці беларускай мовы
Reform.news · 20 февраля 2019, 17:20
https://reform.news/luch-vypusci-asablivuju-kalekcyju-prysvechanuju-nikalnasci-belaruskaj-movy/«Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: «Я з Беларусі», — тлумачаць аўтары ідэі.
«Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай «беларускасці». Ілюстрацыя таго, што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна», — лічаць прадстаўнікі прадпрыемства.

