Reform.news

«Прысвячаем памяці Рамана Бандарэнкі»: Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук зрабілі кавер на песню гурта «Новае неба»

Reform.news · 12 ноября 2021, 20:05

https://reform.news/277191-prysvjachaem-pamjaci-ramana-bandarjenki-margaryta-lja-chuk-i-andrjej-pavuk-zrabili-kaver-na-pesnju-gurta-novae-neba/

Вядомы дуэт Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук пераспявалі культавую песню «Залатыя краты» на словы беларускага паэта Анатоля Сыса. Музыканты прысвяцілі сваю версію твора легендарнага мінскага рок-гурта «Новае неба» памяці Рамана Бандарэнкі.

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
Кроў балюча крапала на маю душу
З голкі дыямэнтавай аж у тры караты —
Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу.

А бывае падаю з усяго размаху,
Дык на сэрцы золатам шэсьць крыжоў зьвіняць.
Аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, —
Ні віном, ні лекамі боль той не суняць, — так гучыць рэфрэн кампазіцыі.

Літаральна за апошнія паўгадзіны з моманту прэм’еры песні, відэа дуэта на канале Youtube набрала больш за пяць тысяч праглядаў.

 

Реклама