У Берлінскім метро адбываецца фотавыстава «Наступная станцыя: Украіна». На здымках — украінцы, якія хаваюцца ў харкаўскім і кіеўскім метро ад расійскіх ракет і спрабуюць наладзіць там нейкі элементарны побыт: сем’і жывуць у вагонах і турыстычных палатках, дзеці і хатнія жывёлы гуляюць на платформах, музыкі ладзяць канцэрт на адной са станцый.
Аўтары фота – украінскія фатографы Максім Дандзюк, Павел Дарагі, Сяргей Каравайны, польскі аўтар Энджэй Навіцкі і нямецкі – Эміль Дзюке.
Фота размешчаныя на білбордах трох станцый метро. Выстава працягнецца да 24 лістапада.