Прастора польскай культуры запрашае на чарговы Фестываль “Месяц польскай літаратуры”.
Фестываль будзе праходзіць анлайн, яго праграма ўключае дзве паэтычныя прэзентацыі, падчас якіх адбудзецца размова з перакладчыцамі польскай паэзіі на беларускую мову, і дзве лекцыі, якія правядуць прафесары Варшаўскага ўніверсітэта.
10 лістапада. “Жанчына-Ікар ляціць даўжэй…”: Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска і яе “Выбраныя вершы” — прэзентацыя перакладаў выбраных вершаў знакамітай польскай паэткі Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай з удзелам перакладчыцы Ганны Янкуты.
17 лістапада. У межах святкавання Года Бруна Шульца запрашаем на лекцыю “Перыферыйнасць – гісторыя – інтэркультурнасць. Пра “Вясну” Бруна Шульца”, якую правядзе д-р габ. Жанэта Налевайк-Турэцка (Варшаўскі ўніверсітэт).
24 лістапада. З перакладчыцай Кацярынай Маціеўскай гаворым пра паэзію Уладыслава Шленгеля з нагоды першай публікацыі яго твораў на беларускай мове.
30 лістапада. У Год польскага рамантызму нельга прапусціць размову пра яго галоўнага героя. Запрашаем на лекцыю праф., д-ра габ. Міхала Кузяка (Варшаўскі ўніверсітэт) пад назвай “Міцкевіч перад абліччам літоўскасці, украінскасці і беларускасці”.
Мадэратар сустрэч – Андрэй Хадановіч.
Арганізатары прапануюць падпісацца на падзею і сачыць за абнаўленнямі.