Беларус Віталь Алексяёнак заняў пасаду дырыжора ў Нямецкай оперы на Рэйне
Reform.news · 4 ноября 2022, 14:44
https://reform.news/336422-belarus-vital-aleksjajonak-zanja-pasadu-dyryzhora-nemeckaj-opery-na-rejne/Пра гэта дырыжор паведаміў у сваім фэйсбуку: «У мяне будзе магчымасць дырыжыраваць шматлікімі выдатнымі тэатральнымі пастаноўкамі, працуючы з двума аркестрамі, Дзюсельдорфскім сімфанічным аркестрам і Дуйсбургскім філарманічным аркестрам, з усімі вялікімі артыстамі і ўсёй камандай. У гэтым сезоне ў мяне ёсць такія спектаклі, як «Тоска», «Чароўная флейта», «Гензель і Грэтэль», а таксама мая ўласная пастаноўка «Вясна святая» Стравінскага».
Перад гэтым Віталь Алексяёнак быў запрошаны ў тэатр La Scala для пастаноўкі оперы «Маленькі Прынц» паводле казкі Экзюперы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
