Керамістцы Наталлі Карнеевай прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»

Наталлю Карнееву судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы.

Яе абвінавацілі за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту – 30 жніўня і 18 кастрычніка 2020 года.

Таксама Карнеевай выставілі грамадзянскі пазоў. Пытанне аб яго памеры разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!