У Крэве адкрыюць вежу-дазорцу – фотафакт

Драўляную вежу-дазорцу, узведзеную паводле старажытных тэхналогій за сродкі прыватнай фірмы, урачыста адкрыюць 5 лістапада ў 15.00 на Юр’евай гары.

Вежу аднавілі паводле гістарычных, археалагічных і архітэктурных даследаванняў. На Юр’евай гары археолагі раскапалі мураваны падмурак пад драўляную канструкцыю. Меркавана тут знаходзіўся сігнальны пост, які апісваецца ў старых нямецкіх хроніках, калі інфармацыя пра небяспеку перадавалася запаленымі паходнямі ад адной дазорнай вежы да іншай.

Частка падлогі зрабілі са шкла, каб можна было бачыць рэшткі падмурка ХІV стагоддзя.

Каардынатар праекта — дырэктарка Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна, археалагічны нагляд здзяйсняў гісторык, археолаг Алег Дзярновіч.

Распрацаваў праект вежы – архітэктар Андрэй Шулаеў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!