Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры прадстаўляе новы праект — аналітыку беларускага культурніцкага працэсу

Аналітыкі на працягу года будуць вызначаць галоўныя тэндэнцыі развіцця беларускай культуры.

На адмысловай старонцы ўжо прапануецца агляд літаратуры, кіно, тэатра і музыкі з мая па жнівень 2022.

«Праект Беларусь патрабуе экспертнага асэнсавання культурніцкіх трэндаў, паразаў, канфліктаў ды перамог — кажа Максім Жбанкоў, кіраўнік Аналітычнай групы Беларускай Рады культуры. – Без разбораў сучаснага стану супольнай свядомасці немагчыма зразумець, што адбываецца з нацыяй і як яе далей адбудоўваць.

Каб рушыць праз эпоху калапсу «стабільнасці» да сапраўднай вольнай культуры вольнай нацыі. Сёння мы будуем будучыню. Варта гэта рабіць з адкрытымі вачыма ды ясным розумам. Аналітыка тут – найлепшы памагаты і неабходны саўдзельнік».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!