На Дзяды беларусы пройдуць шэсцем па Варшаве

1 лістапада а 14 гадзіне ўдзельнікі шэсця з плошчы Пілсудскага, ад крыжа св. Яна Паўла ІІ, накіруюцца да Замкавай плошчы, дзе адбудуцца выступленні палітыкаў і канцэрт.

Сёлета спаўняецца 35 гадоў ад першых публічных Дзядоў у Беларусі і 15 гадоў – ад першага правядзення Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Дзяды, 1 лістапада 1987 года, Купалаўскі сквер. Фота vytoki.net.

Старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык паведаміў радыё Ўнэт, што «мерапрыемства праводзіць вялікая колькасць беларускіх ініцыятыў, якія ёсць у Варшаве. Галоўная ідэя – нагадаць беларусам пра традыцыйнае шэсце на Курапаты ў Менску, якое сёлета ў той сітуацыі трагічнай, у якой апынуўся беларускі народ, у Беларусі адбыцца не можа».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!