Пераможцам прэміі Анемпадыстава-2022 стаў за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя» (укл. С. Будкін, В. Жыбуль, выд. Янушкевіч, 2021) – паведамляе Беларускі ПЭН.
Кніга, да якой ён стварыў вокладку, утрымлівае 18 гісторый жыцця забітых у 1937 годзе беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі.
«НЕрасстраляныя” – гэта велічэзны і вельмі значны праект што да беларускай гісторыі і культуры. Гэты том мае быць у бібліятэцы сучаснага культурнага беларуса. А дзякуючы вокладцы яго прыемна браць у рукі і паважна трымаць на палічцы. Талент дызайнера ў тым, каб візуалізаваць годнасць, трагічнасць і шляхетнасць зместа. Гэта зроблена далікатна і філігранна праз моцную графічную абстракцыю, колер, шрыфт, кампазіцыю. Дасканалы праект у адпаведнай вокладцы, – адзначыла сёлетняе журы прэміі.
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.
Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.