Дзе пройдуць мерапрыемствы «Ночы паэтаў»?

З 29 на 30 кастрычніка беларусы ўшаноўваюць памяць расстраляных у 1937 годзе паэтаў. З 2021 года акцыі памяці адбываюцца за межамі краіны і анлайн.

Сёлета створана адмысловая карта, дзе можна адшукаць месцы ўшанавання па ўсім свеце.

Што і дзе будзе адбывацца? Зрабілі для вас невялікую падборку.

Літва

Вільня

29.10 з 17.00 да 19.00. Ноч (не)расстраляных паэтаў з удзелам Анастасіі Шпакоўскай, Аляксандра Памідорава, Юрыя Несцярэнкі, Ганны Валынец, гурта “Беларускі цуд”, паэткі Сабіны Брыло, Ванды Марціньш, Дар’і Роскач.

Месца: сквер ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A).

Латвія

Рыга

29.10 з 18.00 да 20.00 — Ноч расстраляных паэтаў ладзяць беларусы Рыгі.

Месца: пл. Латышскiх стралкоў, Мемарыял ахвяр савецкай акупацыі.

Польшча

Кракаў

29.10 у Кракаве пройдзе Шэсце памяці расстраляных паэтаў (Помнік Адаму Міцкевічу, Rynek Główny – Płanty).

Працягнецца  імпрэза на Кракаўскай, 19 — будзе працаваць адкрыты мікрафон на чытанні вершаў пры ўдзеле гурта Znak Stop, Жэні Вялько, Артура Камароўскага (Chicago Live Music).

Варшава

29.10 а 19.00 гадзіне Беларускі моладзевы хаб ладзіць акцыю памяці каля помніка загінулых і забітых на Усходзе.

30.10 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal, 11) а 18.00 адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя”.

На прэзентацыі прагучыць проза Міхася Зарэцкага і фельетоны Анатоля Вольнага, вершы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валеры Маракова.

Удзел у канцэрце бяруць музыкі Алесь Дзянісаў, Chornabrova, Relikt.

Гданьск

29.10 ў 19.00. Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ладзіць літаратурна-тэатральную вечарыну «Маладыя. Прыгожыя. Яркія».

Месца: Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры, Elżbietańska 9/10.

Украіна

Львоў

30.10 у 19.00 беларусы Львова ладзяць акцыю «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у памяць пра закатаваных падчас тэрору 1930-х беларускіх творцаў і ахвяр Чорнай ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Месца: Тэатр лялек (ніжняя зала), пл. Данілы Галіцкага, 1.

Чэхія

Прага

29.10 у 19.00 акцыя ад беларусаў Прагі.

На вечарыне ў Božská Lahvice (Bílkova 122/6) узгадаюць беларускіх паэтаў, якія сталі ахвярай рэпрэсій. Даведаюцца факты з іх жыцця і пачытаюць іх вершы.

Гэтаксама Беларускае студэнцкае таварыства Чэхіі зладзіць дэманстрацыю-перформанс па тэме на Staromestske namesti.

Грузія

Тбілісі

29.10 у 18.00 Ноч (не)расстраляных паэтаў: лекцыя Ганны Севярынец, прэзентацыя экспазіцыі, прысвечанай грузінскім рэпрэсаваным пісьменнікам ад Ніно Бекішвілі, адкрыты мікрафон (Writers’ House of Georgia).

Германія

Франкфурт

29.10 – Жалобная служба па ўшанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій (царква Sankt Peter).

Брэмен

29.10 з 14.00 да 17.30  — імпрэза „Nacht der erschossenen Dichter“: дыскусіі, канцэрт Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука (Stadtbibliothek).

Вялікабрытанія

Лондан

29.10 у 18.00 — вечар «Не павінна змоўкнуць хараство…»: чытанні і музыка пры ўдзеле Ганны Комар.

Месца: Скарынаўская бібліятэка (Holden Road, 37).

Канада

Таронта

29.10 – Анлайн-імпрэза да Ночы паэтаў (Zoom).

Атава

29.10 – Анлайн-чытанні да Ночы паэтаў (Zoom).

Больш мерапрыемстваў — тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!