24 кастрычніка выйшла другое выданне кнігі «Нерасстраляныя», якое можна замовіць з дастаўкаю па ўсім свеце праз Бібліятэка Kamunikat, – паведаміў у сваім фэйсбуку Сяргей Будкін, ініцыятар праекта НЕрасстраляныя.
А сёння, 25 кастрычніка, на каналах Беларускага ПЭНа (у fb і youtube) у 18.00 па Мінску з нагоды ўганаравання кнігі «Нерасстраляныя» прэміяй Алеся Адамовіча будзе выкладзеная відэалекцыя «Праца з культурай памяці на прыкладзе праекта «Нерасстраляныя»».
Нагадаем, што 29 кастрычніка будзе 85 год, як за адну ноч былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. У «Ноч паэтаў» памяць пра забітых літаратараў будзе ўшаноўвацца па ўсім свеце. Створаны адмысловы сайт з картай, на якую можна дадаць сваё мерапрыемства.