Дакументальная стужка Максіма Шведа «Маршрут перабудаваны» прыме ўдзел у Котбускім міжнародным кінафестывалі

Культура
Кадр з фільма "Маршрут перабудаваны".

Дакументальны фільм «Маршрут перабудаваны» беларускага рэжысёра Максіма Шведа будзе паказаны на адным з найбольш яскравых кінафорумаў усходнееўрапейскага кіно — 32-м Международным кінафестывалі ў Котбусе (Германія), які пройдзе 8-13 лістапада.

Стужка, якая распавядае пра вясну і лета 2020 года — Беларусь напярэдадні і падчас выбараў, увайшла ў адмысловую рубрыку фэсту «Што засталося?».

«Серыя фільмаў у гэтай праграме разглядае пытанне як Усходняя Еўропа перажывае «паварот часоў». Шаснаццаць стужак поўнага метра і кароткаметражная праграма апісваюць пераходную сітуацыю паміж надзеямі 1990-х, трансфармацыяй, ваенным гвалтам і новай халоднай вайной», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Максім Швед, вядомы беларускай публіцы па дакументальным фільме «Чыстае мастацтва», у стужцы «Маршрут перабудаваны» схоплівае ўнікальны для Беларусі час — калі выбары прэзідэнта краіны перастаюць быць для грамадства «чарговай працэдурай», якая нішто не змяняе. Праз размовы беларусаў у таксі рэжысёр фіксуе змены ў настроі людзей, іх сумневы, развагі і надзеі. «Мой фільм — пра перадвыбарны стан, пра наша тады наіўнае няведанне», — падзяліўся ў інтэрв’ю Reform.by Максім Швед. У момант здымак карціны, нагадаем, дакументаліст быў затрыманы ў ноч на 11 жніўня і правёў на Акрэсціна некалькі содняў.

Дакументальная стужка Максіма Шведа "Маршрут перабудаваны" прыме ўдзел у Котбускім міжнародным кінафестывалі
Постэр 32-га Міжнароднага кінафестывалю ў Котбусе. Фота: filmfestivalcottbus.de.

МКФ у Котбусе — фестываль усходнееўрапейскага кіно, які дае магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі фільмамі кінематаграфій розных рэгіёнаў. У ім у папярэднія гады прымалі ўдзел працы: Улады Сяньковай, Мітрыя Сямёнава-Алейнікава, Андрэя Кудзіненкі, Дар’і Юркевіч, Мікіты Лаўрэцкага, Дзмітрыя Махамета, ды іншых беларускіх аўтараў. У гэтым годзе FilmFestival Cottbus акцэнт зрабіў на жанравай разнастайнасці, якая дапамагае ўбачыць змены ў грамадствах розных краін у часы вялікіх пературбацый. Значная прысутнасць у праграмах украінскага кіно і кіно пра Украіну.

На дадзены момант фестываль праанансаваў толькі дадатковыя праграмы. Хто трапіў у тры асноўныя конкурсы фестывалю — ігравога кіно, кароткаметражнага і кіно для моладзі — стане вядома 18 кастрычніка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: